Святлана Калінкіна: магчыма, пагрозы сведчаць, што я пацэліла ў “дзясятку” (відэа)


У інтэрв’ю “Белсату” шэф-рэдактарка незалежнай газеты “Народная воля” Святлана Калінкіна падрабязна распавяла пра паштоўку з пагрозамі. Яна выказвае здагадкі, што гэтыя дзеянні – частка пэўнага сцэнара.

Нагадаем, што журналістка атрымала паштоўку з абразамі ды пагрозамі ад невядомых. Гэта здарылася адразу пасля публікацыі ў інтэрнэце ейнага артыкулу “Пятля” з версіямі наконт таго, хто і што магло стаяць за смерцю кіраўніка сайту “Хартыя’97” Алега Бябеніна.

У сваім артыкуле Святлана Калінкіна паставіла пад сумнеў асноўную версію смерці журналіста паводле Генпракуратуры – самазабойства – і прапанавала сваю: забойства журналіста як элемент барацьбы розных цэнтраў уплыву ў сілавых структурах.

belsat.eu
07.09.2010
Фота bymedia.net

Стужка навінаў