Чарговыя санкцыі ЗША


Кіраўніцтва кантролю за замежнымі актывамі ўвяло санкцыі супраць беларускіх акцыянерных таварыстваў “Нафтан”, “Горадня-Азот”, “Горадня-Хімвалакно” і “Белшына”.
“У выніку сённяшняй захады грамадзянам ЗША забараняецца ўдзельнічаць у камерцыйных або фінансавых аперацыях з гэтымі кампаніямі, і любыя іхныя магчымыя актывы пад юрысдыкцыяй ЗША замарожваюцца”, – паведамлена на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Адзначаецца, што ўсе чатыры прадпрыемствы кантралююцца канцэрнам “Белнафтахім”, супраць якога ўжо былі ўведзеныя санкцыі ў лістападзе 2007 г. Тады пастанова датычылася асобаў і прадпрыемстваў, што маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі або карупцыяй.
Як паведамлялася раней, у верасні 2008 г. Міністэрства фінансаў ЗША на паўгода змякчыла санкцыі супраць ААТ “Лакафарба” і “Полацак-Шкловалакно”, якія таксама ўваходзяць у канцэрн “Белнафтахім”. Гэтае рашэнне дзеяла да 30 лістапада 2010 г.
31 снежня Дзярждэпартамент ЗША абвесціў аб пашырэнні візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў і пра ўзнаўленне папярэдніх санкцыяў. Гэта было рэакцыяй на разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня.
Belsat.eu
Стужка навінаў