Гуманізм і справядлівасць


Гэтымі прынцыпамі кіраваўся Аляксандр Лукашэнка, вызваляючы 25 арганізацыяў розных формаў уласнасці ды індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністратыўных спагнанняў, паведамляе БелТА.

Сярод іх ААТ “Інтэграл”, ААТ “Зеніт-БелОМА”, ААТ “Аршанскі малочны камбінат” ды іншыя прадпрыемствы, якія маюць важнае значэнне для развіцця краіны і асобных рэгіёнаў. Такое рашэнне палепшыць эканамічны стан арганізацыяў ды індывідуальных прадпрымальнікаў і паспрыяе павышэнню эфектыўнасці іх працы.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы пастанавіў вызваліць ад крымінальнай адказнасці 28 кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, прадпрымальнікаў і грамадзянаў, якія добраахвотна і цалкам кампенсавалі дзяржаве нанесеныя злачынствамі страты і шкоду ад іншых наступстваў сваіх злачынных дзеянняў.

Belsat.eu

Стужка навінаў