У ПТВ не стае навучэнцаў, выкладчыкаў скарачаюць


Па ўсёй краіне працягнулі тэрмін набору ў прафесійныя тэхнічныя вучылішчы.

У Менску дакументы будуць прымаць да 1 верасня. У камітэце адукацыі Менгарвыканкаму тлумачаць: “Сёлета сітуацыя значна пагоршылася. На некаторыя спецыяльнасці недабор больш за 50 %”.

Незапатрабаванымі спецыяльнасцямі сталі муляр, мантажнік ліфтаў і электрычных пад’ёмнікаў, слесар.

Паводле інфармацыі намесніка дырэктара будаўнічага ліцэю № 5 г. Маларыты (Берасцейская вобласць) Алены Талашкі, з кожным годам набор усё слабейшы. “Дэмаграфічная яма 1991–1993 гадоў моцна адбілася на ўступнай кампаніі. Ужо некалькі гадоў запар мы бярэм усіх абітурыентаў, якія падаюць дакументы. Тут гаворка ўжо ні пра конкурс, а каб хоць неяк дабраць курс. Цяпер перагледжваюцца штатныя адзінкі выкладчыкаў, навучальныя праграмы, – усё скарачаецца, бо няма былога плану выпуску спецыялістаў, адпаведна, скарацілася фінансаванне”, – кажа суразмоўца.

Спецыяліст падбору кадраў Настасся Паўлоўская лічыць, што на сітуацыю таксама паўплывала гэтак званая мода на вышэйшую адукацыю ў Беларусі. “Моцна знізіліся планка для абітурыентаў універсітэтаў. Па сутнасці, на платнае аддзяленне сёння можа паступіць бадай кожны выпускнік школы. Натуральна, што выпуск спецыялістаў стаў таксама слабейшы, але гэта наступствы палітыкі дзяржавы ў галіне адукацыі: універсітэты зарабляюць грошы, таму зацікаўленыя ў найбольшай колькасці студэнтаў, а дзяржава на гэта нібыта заплюшчвае вочы”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары