Загадкавая гісторыя жыхароў вядомага дому ў цэнтры Менску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMVI4S2JSS3VGRGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дом па вуліцы Савецкай 17. Цягам дня праз плошчу Незалежнасці, праз яго праходзяць тысячы людзей. Але мала хто ведае пра яго гісторыю.

Элітны дом на цэнтральнай плошчы Менску быў пабудаваны ў 1912 годзе. Кватэру на першым паверсе выкупіла арыстакратка Марыя Магдалена Радзівіл. На другім жыла дваранская сям’я Льва Ваньковіча. Іншыя кватэры занялі буйныя бізнесоўцы і тагачасныя чыноўнікі.

Дом у віры гістарычных падзей

Спакойнае жыццё дом меў усяго 6 год. У 1918 перад канчатковым прыходам да ўлады бальшавікоў, славутыя жыхары дома ўцякаюць з Менску ў Варшаву. Новая ўлада дзеліць будынак на 13 кватэр, куды засяляе каля 20 сем’яў: сілавікоў, заслужаных рэвалюцыянераў, пралетарскіх лідараў.

Адзін з іх – жыхар 6-й кватэры Максім Ляўкоў. Выхадзец з сялянскай сям’і, імкліва зрабіў кар’еру ад шараговага жаўнера 1-й сусветнай вайны да народнага камісара юстыцыі ды пракурора БССР у 30-я гады. Ягоны подпіс стаяў на тысячах абвінаваўчых прысудаў беларусам. Але 13 ліпеня 37-га года, Ляўкова арыштоўваюць. «Тройка» прызначае заслужанаму пракурору найвышэйшую кару. Найбольшае, чым здолелі дапамагчы Ляўкову былыя калегі, гэта прывесці прысуд у выкананнне ў той жа дзень. Пазбегнуўшы нечалавечых катаванняў.

 «Каб знішчыць сляды павыразалі ўсіх, нават сваіх жа камуністаў, чэкістаў»

Пісьменнік і гісторык Леанід Маракоў за апошнія 15 год даследваў 25 тысяч біяграфій рэпрэсаваных.

«Гэта карта пачатак 20-га стагоддзя. Працэнтна колькі захавалася з таго, што на гэтай карце і на сённяшнім праспекце? Адсоткаў 5. Дамоў 10-12. Амаль усіх у цэнтры горада, павыразалі ўсіх, нават сваіх жа камуністаў. Нават сваіх чэкістаў пасля 38-га года. Каб знішчыць сляды.  Тройчы замяталі сляды» – распавядае Леанід Маркоў.

У сценах гэтага дома адбываліся экслюзіўныя раўты Марыі Радзівіл і Льва Ваньковіча, але і таксама начныя вобшукі НКВД, тут пісаліся сотні даносаў, а слёзаў было праліта столькі, што хапіла б адрадзіць Нямігу.

Пакалечаны саветамі, дабіты гітлераўцамі

Плятнёў Мікалай ваяваў поруч з бальшавікамі яшчэ ў грамадзянскую вайну. Але кар’еру вырашыў рабіць па цывільнай лесвіцы. На пачатку 30-х намеснік наркама працы БССР, пасля – першы сакратар Смілавіцкага райкаму.

Абвінавачаны Мікалай  Плятнёў не дачакаўшыся адказу Сталіна, вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але не дазволіла празмерная колькасць гарэлкі, выпітая перад гэтым. Ён няўдала страляе ў скронь і застаецца жывы. Вось толькі куля цалкам знішчае вочы. У такім стане Плятнёў становіцца для чэкістаў не цікавы.

Ён працягвае жыць у гэтым жа доме разам з сынам і жонкай. Аднак у 41-м зноў у дзверы грукаюцца па ягоную душу. Толькі гэтым разам немцы. Яму прапаноўваюць пасаду ў новай адміністрацыі. Але стары невідушчы камуніст не адмаляўецца ад сваіх поглядаў. На расстрэл перад домам сляпога Плятнёва выводзіць жонка, каб разам загінуць ад кулі гітлераўцаў.

Забаўныя гісторыі таксама здараліся ў цёмныыя часы

На доме знаходзіцца шыльда, што тут пражываў Славінскі Адам Сямёнавіч. Хоць сапраўднае прозвішча ў заслужанага дзеяча СССР было Качароўскі. Імаверна, Адам змяніў дакументы, бо ў гэтым жа доме да рэвалюцыі жыў царскі суддзя Качароўскі. І каб не трапіць у няласку да новых уладаў, вырашыў стаць Славінскім. Праўда, сям’я Славінскіх гэта вядомыя менскія мецэнаты. Яны таксама жылі ў гэтым жа будынку.

Цяпер жа ў Менску імем Славінскага названая вуліца. Але ў гонар таго, які Качароўскі. Але і змена прозьвівшча не ўратавала Адама ад хвалі тэрору. Ён быў арыштаваны 9 ліпеня 37-га года, і неўзабаве расстраляны.

«Кнігі пачалі выходзіць у 99-м годзе, першая манаграфія пра дзядзьку Валерыя Маракова Першае жаданне было — адпомсціць за расстралянага дзязьку-паэта, любімага вучня Янкі Купалы, а адпомсціць тым, што расказаць забытыя імёны, біяграфіі. Праз 2 гады скончыліся грошы, што тады зарабіў, трэба было 3 том выдаваць, нельга было спыняцца, я тады прадаў машыну. Выйшаў 3 том» – прызнаецца пісьменнік і гісторык Леанід Маркоў.

Цягам усяго 20 год 20-га стагоддзя тут пражывалі сотні жыхароў, і, ўвага — толькі адзінкі з іх змаглі спакойна закончыць свой жыццёвы шлях.

Асоба Карпа Абушкевіча вядомая сярод беларускіх суддзяў і сёння. Ягоная біяграфія вывучаецца студэнтамі ў якасці ўзорнай для людзей у мантыі. У 1926-м годзе, будучы сакратаром Лупалаўскага райкаму на Магілёўшчыне, без адпаведнай адукацыі, Абушкевіча прызначаюць народным суддзёй. І пасля гэтага панеслася.

За шэсць наступных гадоў Карп Абушкевіч пабываў народным суддзёй у 5-ці розных раёнах Беларусі. Нядзіўна, што пасля такога насычанага старту кар’еры, у 33-м Абушкевіч становіцца чальцом Вярхоўнага Суда.

Праз яго праходзяць усе справы ворагаў народу. У прыватнасці, ягоных нядаўніх калегаў – такіх, як Максіма Ляўкова ды… амаль усіх іншых суседзяў з дому на вуліцы Савецкай.

Карп Абушкевіч аддана працуе ўвесь крывавы 37-год. У 38-м пік ягонай кар’еры – старшынёўства ў Вярхоўным Судзе.Абушкевіч адзін з нешматлікіх жыхароў дому на Савецкай, 17, хто памірае на пенсіі. Пры гэтым у пасляваенны перыяд паспеўшы паездзіць па свеце ў якасці прадстаўніка Кангрэсу юрыстаў-дэмакратаў.

 Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца Ўпраўленне капітальнага будаўніцтва менгарвыканкаму і вось гэтая рэстарацыя. Тут, бадай, нічога не нагадвае пра былыя падзеі. Дый навошта? Мы, відаць, пакуль не гатовыя прыняць настолькі крывавыя старонкі нашай гісторыі.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў