Цуды крамлёўскай прапаганды


Маладзёны з групаў падтрымання Мядзведзева і Пуціна зладзілі супольную акцыю, што мела сведчыць пра поўную згоду і адсутнасць канкурэнцыі паміж дзейнымі прэм’ерам і прэзідэнтам Расеі. Гэтую згоду сімвалізаваў велапрабег на роварах-тандэмах.

У акцыі, што стартавала на Манежнай плошчы ў Маскве, узялі ўдзел чальцы групаў «Мне реально нравится Путин» і «Медведев – наш президент», створаных у сацыяльных сетках.

Фактычна гэта працяг агітацыі за цяперашніх кіраўнікоў Расеі, што распачалася з акцыяў распранання дзяўчат – прыхільніц Пуціна і Мядзведзева. Адметна, што абодва палітыкі дагэтуль так і не абвесцілі пра свой намер балатавацца на найвышэйшую пасаду ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў