У Лондане працягваюцца беспарадкі


У ноч на панядзелак з раёну Тотэнгэм на поўначы Лондану пагромы і падпалы перакінуліся ў Брыкстан, на поўдзень ад брытанскай сталіцы.

Паводле паліцыі, завадатары закалотаў – групы моладзі, якія займаюцца марадзёрствам. У розных раёнах Лондану яны падпалілі ды абрабавалі крамы, здзейснілі напады на паліцыянтаў, пашкодзілі паліцэйскія аўтамабілі.

Беспарадкі пачаліся ў Тотэнгэме, раёне з вялікаю колькасцю беспрацоўных і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, пасля суботняй (6 жніўня) акцыі пратэсту ля мясцовага паліцэйскага пастарунку. На акцыю, прычынаю якой стала гібель падчас перастрэлкі з паліцыяй 29-гадовага Марка Дагэна, прыйшлі некалькі соцень чалавек. Яна хутка перарасла ў хваляванні.

Паліцыя паведамляе, што ад рук маладзёнаў пацярпелі 26 афіцэраў, затрыманыя больш як 50 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў