Беларускія пісьменнікі патрабуюць вызваліць Алеся Бяляцкага


Сакратарыят Саюзу беларускіх пісьменнікаў прыняў заяву, у якой выказаў “глыбокую занепакоенасць лёсам вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, праваабаронцы Алеся Бяляцкага”.

“Лічым, што арышт сябра нашай арганізацыі Алеся Бяляцкага мае палітычна матываваны характар, звязаны з ягонай праваабарончай дзейнасцю. Рашуча патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення крымінальнага пераследу ў адносінах да яго”, – гаворыцца ў заяве СБП.

Віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага арыштавалі ўвечары 4 жніўня ў Менску працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкулу 243 КК). Максімальнае пакаранне згодна з гэтым артыкулам – пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары