Больш за 4 мільёны спецназу і мытні, 216 тысячаў – суду


https://youtu.be/FB6leveyzGQ
https://youtu.be/Bz3ffX52Vh4
Такі вынік судовага разгляду справы аб пратэсце на памежным пераходзе ў Брузгах.

“Падлічылі ўсё: колькі спецназ выдаткаваў на бензін, на аплату выканання службовых абавязкаў па-за працоўным часам, гэта калі яны нас збівалі дручкамі ды атручвалі газам. Атрымалася 4 млн руб. Яшчэ мы павінны кампенсаваць мытні яе страты і аплаціць судовую пошліну”, – распавёў “Белсату” адзін з пратэстоўцаў Валер Аблажэвіч. Ён гаворыць, што атрыманую суму падзялілі на 35 чалавек і папярэдзілі, што калі хоць адзін не заплаціць, невыязнымі з краіны зробяцца ўсе.

Валер Аблажэвіч гаворыць, што суд быў хуткі ды аднабаковы – суддзя Шыманская прыняла бок пракурора. Ён таксама паведаміў, што падчас працэсу некаторых прымусілі падпісаць дакумент аб неразгалошванні акалічнасцяў справы, але сам ён адмовіўся гэта рабіць.

Пратэстоўцы збіраюцца абскардзіць вынесены прысуд, скаргу будзе падаваць і адвакат Аляксандр Бірылаў.

На пачатку судовага разбіральніцтва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму выставіла ўдзельнікам пратэстаў у Брузгах пазоў на суму каля 6,5 млн руб., на наступным паседжанні сума вырасла да амаль 11 млн, сёння памер прэтэнзіяў міліцыянтаў паменшаў.

12 чэрвеня на памежным пераходзе “Брузгі” ў Гарадзенскай вобласці некалькі соцень чалавек перакрылі дарогу, абураныя тым, што беларускія мытнікі не выпускалі за мяжу тых, хто намагаўся праехаць другі дзень запар. Мытнікі аргументавалі свае дзеянні рашэннем ураду абмежаваць і забараніць вываз з Беларусі шэрагу тавараў. У разгоне акцыі задзейнічалі спецназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары