«Белсат» пашырыў трансляцыю на другі спадарожнік


Ад 1 жніўня «Белсат», першы незалежны спадарожнікавы тэлеканал у Беларусі, аднавіў трансляцыю на другім спадарожніку «Астра 1KR». Цяпер сігнал «Белсату» дасяжны гледачам, чые «талеркі» скіраваныя на два спадарожнікі: «Астра 4А» (раней «Сірыюс») і «Астра 1 KR». Гэта павялічвае не толькі геаграфічны абсяг тэлеканалу, але і памер рэальнай і патэнцыйнай аўдыторыі ў Беларусі і за яе межамі. 

«Белсат» са снежня 2007 г. да 6 снежня 2010 г. трансляваў свой сігнал праз спадарожнік «Астра 1KR».

Паводле даследаванняў, праведзеных 30 траўня – 13 чэрвеня 2011 г. недзяржаўным сацыялагічным цэнтрам «Зеркало-Инфо», 15 % беларускіх карыстальнікаў спадарожнікавага тэлебачання прымаюць сігнал спадарожніка «Астра 1KR». У той жа час спадарожнік «Астра 4А» – найбольш папулярны ў Беларусі. Тэлепраграмы з яго дапамогаю глядзіць 51 % аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачання.

Нагадваем тэхнічныя параметры            

Назва спадарожніка: Astra 1KR

Арбітальная пазіцыя: 19,2°E

Нумар транспондэра: 59

Палярызацыя: H

Частата: 10862 MHz

Мадуляцыя: DVB-S

Symbol rate: 22000

FEC: 7/8″

Стужка навінаў