Рэкламныя пакеты «Белсату» раздалі ў Гомлі


31 ліпеня на Цэнтральным рынку Гомля адбылася акцыя дзеля падтрымання «Белсату». Працаўнікі «Белсату», а таксама чальцы «Маладога фронту», «Беларускага руху» і кааліцыі «Наша альтэрнатыва» распаўсюдзілі амаль 2000 пакетаў з лагатыпам «Белсату» і асноўнаю інфармацыяй пра незалежны тэлеканал сярод гандляроў і наведнікаў рынку.

Найбольшую актыўнасць выявілі гаспадары і прадаўцы прыватных гандлёвых пунктаў. Шмат хто з іх браў адразу багата пакетаў з умоваю наступнага распаўсюду. Ахоўнікі рынку не чынілі перашкодаў – наадварот, актыўна прымалі прадукцыю і выказвалі падтрыманне тэлеканалу «Белсат».

Стужка навінаў