Павышэнне пенсіі, якое раздражняе


Дзяржаўнай дапамогі на дзіця нават пасля павышэння хапае толькі на памперсы, а павышэнне пенсіі ўспрымаецца ў найлепшым выпадку як “знак увагі” ці маральнае падтрыманне. Жыхары Менску падзяліліся з карэспандэнтамі “Белсату” думкамі пра апошняе павышэнне пенсіяў і дапамогі.

“Гэтае павышэнне пенсіяў на 10 % – па сутнасці нават не кампенсацыя. Гэта нейкая падачка. Бо кошты павялічыліся на пэўныя прадукты на 40–50 %, – заўважыў адзін з рэспандэнтаў. – Гэта проста здзек”. Іншая пенсіянерка не без гумару зазначыла, што пенсіянеры цяпер жывуць па формуле “тры дэ: дажываем, даношваем, даядаем”. “Хаця, вядома, нам радасна, але не ад таго, што там большаю зрабілася пенсія, а ад таго, што не забываюць нас”, – дадала пенсіянерка.

Такое ж меркаванне маюць і маладыя мамы, апытаныя нашымі карэспандэнтамі. Нашыя рэспандэнты зазначаюць, што памеры дапамогі настолькі малыя, што іх павышэнне на 10 – гэта хутчэй сімвалічны крок. “Вядома, хочацца больш заўсёды. Але калі ўлічваць, што пакунак памперсаў каштуе сёння 68 тыс., гэтага не хапае на месяц. Трэба больш купляць. А што можна купіць на гэтыя грошы? Нічога!” – заявіла адна з рэспандэнтак.

belsat.eu

Стужка навінаў