Лідзія Ярмошына: У ЦВК шмат пытанняў наконт сапраўднасці подпісаў


https://youtu.be/U0Nleg5uPYc
“Язык не паварочваецца назваць слова “сабралі”, таму я кажу слова “прадставілі”. Занадта шмат узнікае пытанняў пры здачы падпісных аркушаў, у прыватнасці – ці сапраўды ўсе тыя, хто прадставіў падпісныя лісты, сабралі гэтыя подпісы”, – заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што адзін з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду прадставіў у ЦВК ксеракопіі падпісных аркушаў замест арыгіналаў.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму таксама звярнула ўвагу на тое, што Уладзімір Правальскі прадставіў 109 338 подпісаў. “Самым дзіўным ёсць тое, што спадар Правальскі ўсе подпісы сабраў не толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці, але і на тэрыторыі аднаго раёну гораду Віцебску – Першамайскага. Пры гэтым на тэрыторыі раёну пражываюць каля 115 тысячаў выбарцаў. Як бачыце, толькі шэсць тысячаў з іх не аддалі свайго подпісу ў падтрыманне спадара Правальскага”.

Нагадаем, найбольш подпісаў сабралі за дзейснага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Сярод апазіцыянераў у першую тройку ўвайшлі Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Яраслаў Раманчук.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары