Міністэрства эканомікі: Сітуацыя стабілізавалася


https://youtu.be/oqKN7EyQNLw
Ажыятаж сярод пакупнікоў пайшоў на спад, адзначыў на брыфінгу ў Менску намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго, рознічны таваразварот у чэрвені знізіўся на 20 % у параўнанні з траўнем. «Гэта гаворыць пра тое, што сітуацыя стабілізавалася, і той ажыятаж, які назіраўся ў першыя чатыры–пяць месяцаў, усё ж такі пайшоў на спад», – мяркуе намеснік міністра.

Аляксандр Ярашэнка заявіў, што адзначаны рост інвестыцыяў, які адбыўся збольшага дзякуючы павелічэнню аб’ёмаў будаўніча-мантажных працаў і даступнасці крэдытаў па нізкіх працэнтных стаўках.

Пры гэтым у набыццё абсталявання інвестары па-ранейшаму грошы ўкладаюць не вельмі ахвотна, а менавіта гэтая пазіцыя забяспечвае рост эканомікі. Летась павелічэнне ўдзельнай вагі інвестыцыяў дасягнула рэкордна нізкай адзнакі – 38 %, сёлета яно складае крыху болей за 40 %. Паводле падлікаў Міністэрства эканомікі, аптымальны аб’ём мае складаць не меней за 50 %.

Як адзначыў Аляксандр Ярашэнка, з-за інфляцыі рост заработнай платы запаволіўся, але, запэўніў намеснік міністра, калі ўзровень інфляцыі складзе больш за 5 % на месяц, прыбыткі бюджэтнікаў праіндэксуюць. У рэальным сектары эканомікі заробкі будуць індэксаваць толькі ў выпадку, калі гэта прапісана ў калектыўнай дамове суб’ектаў гаспадарання.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары