Падрыхтавацца да школы каштуе ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў


https://youtu.be/ss3Y8T9Kosw
Такія лічбы назваў начальнік упраўлення гандлю і паслугаў Менгарвыканкаму Андрэй Новікаў на прэсавай канферэнцыі 29 ліпеня.

Падлікі вяліся паводле дзвюх катэгорыяў. Так, падрыхтаваць да навучальнага года школьніка малодшых класаў будзе каштаваць ад 500 тыс. да 1,26 млн руб. На зборы старшакласніка давядзецца патраціць ад 630 тыс. да 2 млн руб.

Пры гэтым Андрэй Новікаў паведаміў, што да 10 верасня на школьныя тавары распаўсюджваецца пагадненне аб аптымальных памерах гандлёвых надбавак. Гэта значыць, што крамы, якія падпісалі дакумент, абавязаліся не налічваць надбаўкі, якая звычайна складае 27–28 %, вышэй за 20 %. У выніку, паводле прадстаўніка гарвыканкаму, зніжка для пакупнікоў складзе каля 2 млрд руб. ад агульнай сумы, што паступіць ад праданых тавараў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары