Ігар Кузняцоў: Маральную адказнасць за сталінскія рэпрэсіі нясуць сённяшнія чыноўнікі


Каб гэта змяніць, улады мусяць даць прававую ацэнку палітычным злачынствам, здзейсненым за часоў СССР.

Пакуль тэма рэпрэсіяў замоўчваецца, чыноўнікі нясуць маральную адказнасць за злачынствы сваіх папярэднікаў. Яны мусяць назваць імёны ахвяраў, месцы расстрэлаў і пахаванняў, упэўнены гісторык.

“Сёння настаў той час, калі мы мусім не прасіць, а патрабаваць ад уладаў, асобных чыноўнікаў, каб у Беларусі былі названыя месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў, пайменна былі названыя ўсе расстраляныя і сваякам былі ўказаныя месцы пахаванняў. Пакуль гэта не зробленае, канкрэтныя чыноўнікі і кампетэнтныя органы бяруць на сябе адказнасць за злачынствы, здзейсненыя іх папярэднікамі”, – мяркуе гісторык Ігар Кузняцоў.

На тэрыторыі Беларусі вядома больш за сто месцаў расстрэлаў рэпрэсаваных. У памяць пра ахвяраў усталяваныя больш за 80 сціплых помнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў