Асуджаны за плясканне аднарукі гарадзенец чакае перагляду сваёй справы


Канстанцін Каплін абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёну, бо не лічыць сябе вінаватым. Падчас адной з “маўклівых акцыяў пратэсту” яго затрымалі міліцыянты ў цывільным. У пратаколе было пазначана, што Канстанцін пляскаў разам з іншымі удзельнікамі акцыі, хоць замест правай рукі ў гарадзенца – пратэз.

“Падыход да справы ў судзе быў яўна палітызаваны, – гаворыць Канстанцін Каплін. – Гэта было па вачах бачна. Калі ўсіх завялі (а затрымалі тады сто чалавек), гэты натоўп стаіць на ўваходзе да суда, судзі як нас пабачылі, то ажно самлелі. Потым “раскідалі” разгляды справы на тыдзень наперад”.

Разгляд скаргі Канстанціна Капліна прызначаны на 9 жніўня.

“Мяне азнаёмілі з матэрыяламі справы. Там фотаздымкі, раздрукоўкі з інтэрнэту, якімі мяне напачатку запужвалі, але як аказалася, абсалютна “левыя” гэтыя раздрукоўкі. І фотаздымкі, што раней не паказвалі, а цяпер паказалі: я стаю у натоўпе, недзе збоку, з мабільным тэлефонам – вось уся іхная доказавая база”, – распавёў Канстанцін Каплін тэлеканалу “Белсат”.

belsat.eu

Стужка навінаў