Знайсці чалавека ў тэрарысце


https://youtu.be/Nt05A29yIQQ
Паспрабуе Од-Ката Крыст’янсэн, капелан нарвежскай турмы, дзе ўтрымліваецца Андэрс Бэрынг Брэйвік, адказны за выбух ва ўрадавым квартале сталіцы Нарвегіі, у выніку якога загінулі восем чалавек, і за забойства 68 удзельнікаў моладзевага летніку на востраве Утэя.

Капелан кажа, што вельмі хоча сустрэцца з асобаю, адказнаю за тэракт, які траўмаваў усю нацыю: «Ну, цяпер я спрабую справіцца са сваімі пачуццямі, сваім болем, таму я імкнуся трымаць розум чыстым і сэрца адкрытым. Гэты досвед будзе цяжкі, я думаю… іншы. Я сустракаў самых розных людзей, што здзейснілі ўсе віды самых жудасных рэчаў. Гэта нешта іншае, нейкім чынам, новы свет. Так што я не ведаю, што я адчую, калі я стану з ім твар да твару».

Што праўда, сам Брэйвік пакуль не выказаў жадання сустрэцца са святаром, аднак Крыст’янсэн упэўнены, што спатканне адбудзецца, бо на сваёй старонцы ў «Facebook» Брэйвік назваўся хрысціянінам. «Ён сцвярджае, што ён хрысціянін – будзе вельмі цікава паглядзець на такое хрысціянства, якое настолькі далёкае ад маёй веры, але я збіраюся даць яму шанец. Не забывайцеся, што ён чалавечая істота. Сярод усіх жудасных учынкаў у ім ёсць частка чалавека, але ці буду я ў стане знайсці яе, я не ведаю», – кажа капелан.

Андэрс Брэйвік правядзе бліжэйшыя восем тыдняў у турме Іля ў ваколіцах Осла. Ён можа атрымаць 30 гадоў строгага рэжыму – гэта максімальны тэрмін паводле нарвежскага заканадаўства. Аднак пракурор падкрэслівае, што насамрэч гэта пажыццёвае пакаранне, бо суд мае права штогод абнаўляць тэрмін зняволення.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары