Паўднёвая Карэя: Залевы і апоўзні


Прынамсі 67 чалавек загінулі альбо зніклі без звестак у выніку апоўзняў і залеваў у раёне Сеулу, дзе жывуць 25 мільёнаў чалавек.

Паводле папярэдніх ацэнак, матэрыяльныя страты ў выніку стыхіі ідуць на сотні мільёнаў долараў. Залеву называюць самаю разбуральнаю за апошнія сто гадоў.

Апоўзні зарэгістраваныя ў наваколлі сталіцы, затопленыя нізінныя раёны, ручаі пераўтварыліся ў шырокія плыні вады і бруду. Знішчаныя некалькі мастоў, пашкоджаныя электралініі, заблакаваныя чыгуначныя шляхі. Паводле ўраду Паўднёвай Карэі, больш за 4,5 тысячы чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць ратаўнікі ды вайскоўцы.

belsat.eu

Стужка навінаў