Каманда МАЗу рыхтуецца да гонкі ў Дакары


Каманда Менскага аўтамабільнага заводу “МАЗ-спортаўта” вярнулася з гонкі “Шоўкавы шлях–2011” з кубкам пераможцаў. Паводле вынікаў беларусы апынуліся на 18 месцы агульнага заліку, а ў сваёй падгрупе занялі першае месца.

Трэцяе міжнароднае раллі “Шоўкавы шлях–2001” стартавала з Краснай плошчы ў Маскве 10 ліпеня, а завершылася каля Сочы 16 ліпеня.

Цяпер каманда рыхтуецца да раллі “Дакар-2012”. Бліжэйшым часам тэхнікі будуць наладжваць машыны да спаборніцтва, а экіпажы – трэнавацца перад гонкаю. “Першапачаткова планавалася, што трэнінгі пройдуць у Каракумах, што ў Туркменістане, аднак, на жаль, на гэта ўжо не хопіць часу, – гаворыць кіраўнік каманды Валер Казлоўскі. – Давядзецца шукаць “пясці” ў нас у Беларусі. Напрыклад, на вайсковых палігонах”.

belsat.eu

Стужка навінаў