Перад тым як застрэліцца, алімпійскі віцэ-чэмпіён набраў 911


https://youtu.be/BpFFD_vWPQQ
Срэбны медаліст Алімпіяды-2010 па фрыстайле ў акрабатыцы Джэрэт Пэтэрсан скончыў жыццё самагубствам.

29-гадовага спартоўца знайшлі побач з ягоным аўтам на дарозе непадалёк Солт-Лэйк-Сіці. Некалькі дзён таму Пэтэрсана арыштавалі за кіраванне ў нецвярозым стане, ён перавысіў хуткасць амаль утрая. Алімпійца выпусцілі пад заклад.

Перад тым як застрэліцца, спартовец патэлефанаваў у службу ратавання 911. Паліцыя знайшла перадсмяротную запіску, змест якой агучыць адмовілася.

Джэрэт Пэтэрсан не планаваў трэніровак у 2012 г. і вывучаў бізнес на дзённым аддзяленні Ўэстмінстэрскага каледжу ў Солт-Лэйк-Сіці. Ягонаю «візітоўкаю» быў небяспечны скачок «Ураган», які спартовец выканаў на Алімпіядзе-2006 і паўтарыў у Ванкуверы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары