"Народныя гулянні" на рынках не адбыліся


12.55
На Камароўскім рынку ў Менску тэрмінова шукаюць гаспадароў зачыненых павільёнаў. Відавочна, што задача адміністрацыі рынку – забяспечыць працу ўсіх гандлёвых кропак на ім. На плошчы перад рынкам – шмат людзей у цывільным, многія трымаюць рацыі, некаторыя замаскіравалі іх пакетамі – нібыта ідуць за пакупкамі. Прысутнічае намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў.

Мабілізавана ахова рынку “Камароўскі” – шмат людзей у сініх камізэльках з надпісам “Ахова Камароўскага рынку”. Пакупнікоў здымаюць на відэакамеры.

Каля 13.00
За пакупкамі на Камароўскі рынак у Менску прыехаў часовы павераны з справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнан разам з двума амерыканскімі дыпламатамі. Пра гэта са спаслылкаю на интэрнэт-рэсурсы паведамляе агенцтва «Интерфакс-Запад».

13.05
Нічога не адбываецца. Карэспандэнт “Белсату”: “Такое ўражанне, што заклік у сацыяльных сетках пачулі толькі міліцыянты і журналісты”. Апошніх ахова пусціла на тэрыторыю рынку, але рабіць фота- і відэаздымкі забараніла. Тым часам, людзі ў цывільным працягваюць відэаздымкі без перашкодаў.

13.15
Людзі на робяць пакупкі, акрамя гэтага, на рынку нічога не адбываецца. Перад уваходам стаяць журналісты.

13.30
Практычна ўсе павільёны на крытым рынку працуюць. Да гаспадароў некалькіх зачыненых адразу пачалі грукацца прадстаўнікі адміністраыі. Да ўваходу на Камароўку прыбыла вялікая група журналістаў дзяржаўных СМІ з тэхнікай.

belsat.eu

Стужка навінаў