Леанід Заіка: Магчымая новая дэвальвацыя


Прычына – рублёвыя крэдыты, якія выдаюць прадпрыемствам.

Аляксандр Лукашэнка сваім указам адмяніў прывілеі для шэрагу буйных прадпрыемстваў, якія раней маглі не прадаваць на біржы 30 % сваёй валютнай выручкі. Мяркуецца, што скасаванне палёгкі «павялічыць долю валюты, прадаванай у абавязковым парадку».

«Я думаю, што ў Адміністрацыі пераканаліся ў тым, што лепей прыбраць усе ільготы, і гэта наблізіць сітуацыю на рынку да таго, каб была раўнаважная пазіцыя ў абменным курсе. Агулам гэта станоўчы крок», – гаворыць Леанід Заіка.

Вакол льготнікаў існаваў моцны лабізм, расла карупцыя. Цяпер беларускія прадпрыемствы змогуць працаваць у роўных умовах. Гэта было адным з патрабаванняў МВФ, а таксама ЕўрАзЭС пры вылучэнні нашай краіне чарговых крэдытаў.

Аднак сума рублёвых крэдытаў, якія выдаюцца беларускім прадпрыемствам, за паўгода павялічылася на 32 %. Гэта вядзе да павелічэння рублёвай масы і павышанага попыту на амерыканскія долары. У такой сітуацыі беларускі рубель можа зноў дэвальваваць, папярэджвае эканаміст Леанід Заіка.

belsat.eu

Стужка навінаў