Выбух на помпавай станцыі ў Менску (дапоўнена)


Пяць чалавек даставілі ў больніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Іхны стан медыкі акрэсліваюць як цяжкі. Чатыры чалавекі застаюцца цяпер у аддзяленні апёкавай рэанімацыі. Як паведаміла дзяжурная аддзялення, стан усіх пацыентаў цяжкі: «Усе дактары і медсёстры задзейнічаныя. Аператыўна аказваюць дапамогу, бо адразу чатыры пацярпелыя. Праз некалькі гадзінаў будзе вядома, ці палепшыцца іхны стан».

Адна з пацярпелых – у аддзяленні нейрахірургіі. Цяпер ёй таксама аказваюць аператыўную медычную дапамогу.

“У бальніцу хуткай дапамогі было дастаўлена 5 пацярпелых ад выбуха на помпавай станцыі. Усе пяцёра ў цяжкім стане і ў рэанімацыйных аддзяленнях. Урачы робяць усё магчымае, каб выратаваць іх жыццё” – распавёў “Белсату” галоўны урач Вячаслаў Шыла. Больш падрабязную інфармацыю даваць у шпіталі адмаўляюцца, спасылаючыся на неабходнасць атрымання персанальнай згоды хворых альбо іхных сваякоў.

Вядома, што адбыўся выбух газава-паветранай сумесі ў будынку каналізацыйнай помпавай станцыі № 9 на пр. Пераможцаў, 80. Станцыя належыць УП «Менскводаканал». Па факце выбуху цяпер ідзе разбіральніцтва. Але папярэдняя версія – парушэнне правілаў бяспекі пры правядзенні рамонтных працаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары