Зміцер Бандарэнка – у 5-й больніцы Менску


Паводле Вольгі Бандарэнкі, жонкі палітзняволенага, у шпіталь яго даставілі ўчора ўвечары. Сёння каардынарату кампаніі «Еўрапейская Беларусь» мусяць правесці аперацыю на хрыбетніку.

Учора канваіры, што прывозілі Бандарэнку ў менскі шпіталь, вырашылі вярнуць яго назад у турму, калі пабачылі сваякоў і сяброў палітзняволенага. Падтрымаць лідара кампаніі сабраліся каля дзесяці чалавек.

Каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка на мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі. У турме ў Бандарэнкі пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем: чатыры грыжы дыскаў хрыбетніка, ушчамленне трох спіннамазгавых нерваў. У чэрвені стан здароўя палітвязня пагоршыўся настолькі, што яго перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары