Паўночная Карэя: яўка выбарнікаў – 99,97 %


У нядзелю ў Паўночнай Карэі адбыліся мясцовыя выбары. Паводле афіцыйнай інфармацыі, яўка склала 99,97 %. Жыхары Паўночнай Карэі абралі 28 тыс. дэпутатаў у мясцовыя органы ўлады.

Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове – прапаноўвалася толькі адна кандыдатура для галасавання. Паводле Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Паўночнай Карэі, жыхары краіны высокай яўкаю «прадэманстравалі высокі дух чучхе і рашучасць Карэі на шляху да квітнеючай сацыялістычнай дзяржавы».

Жыхары Паўночнай Карэі сабраліся ля выбарчых участкаў за некалькі гадзінаў да іх адкрыцця. Ужо ў першай палове дня прагаласавалі больш за 80 % выбарнікаў. Для насельніцтва зладзілі народныя гулянні: на ўчастках выступалі музычныя самадзейныя калектывы, у населеных пунктах віселі агітацыйныя плакаты з заклікамі галасаваць.

belsat.eu

Стужка навінаў