Выбух у Осла. Ёсць загінулыя


Магутны выбух прагрымеў у сталіцы Нарвегіі. Паведамляецца пра дваіх загінулых, больш за дзясятак параненыя.

Выбух адбыўся непадалёк урадавага будынку, дзе месціцца канцылярыя прэм’ер-міністра краіны. На месцы здарэння працуюць ратаўнікі – не выключана, што ў будынку заблакаваныя людзі. Загарэўся суседні дом, дзе месціцца Міністэрства нафтавай прамысловасці.

Цэнтр гораду ачэплены, на месца здарэння прапускаюць толькі машыны хуткай дапамогі, паліцыі ды ратаўнікоў. Паліцыя пакуль не бярэцца адназначна цвердзіць, што гэта тэракт.

belsat.eu
https://youtu.be/0-gDMKR0zc4

Глядзі таксама
Каментары