Саакашвілі заклікае весці дыялог з Беларуссю


Грузінскі прэзідэнт Міхэіл Саакашвілі заклікаў міжнародную супольнасць і арганізацыі весці актыўны дыялог з Беларуссю, каб яна не апынулася ў ізаляцыі і яе развіццё ажыццяўлялася ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Пра гэта паведамляе партал «Грузия Online».

Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейскі шлях Грузіі» 22 ліпеня ў Батумі, Саакашвілі заявіў, што ягоная краіна дзеліцца досведам рэформаў з Беларуссю, Малдоваю ды Украінаю.

Ён звярнуў увагу людзей, якія лічыць Расею больш дэмакратычнаю, чымся Беларусь, на тое, што апошняя «не ажыццяўляе акупацыі суседніх краінаў». У выпадку ізаляцыі Беларусь «апынецца ў руках расейскай адміністрацыі», заявіў Саакашвілі.

«Гэта еўрапейскі выбар? Неабходныя дыялог і адносіны, новыя ініцыятывы. Такія нашыя погляды», – сказаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў