«Доктарскай» – 75 гадоў


З нагоды 75-годдзя каўбасы «Доктарская» спецыялісты расказалі, як змяніўся прадукт за гэтыя гады.

Калі параўноўваць цяперашнюю «Доктарскую» з ранейшаю, то можна сказаць, што ў вытворцаў «у цэлым атрымліваецца прадукт ідэнтычнай якасці». Пра гэта заявіла загадчыца сектару стандартызацыі мясной галіны Інстытуту мяса-малочнай прамысловасці Таццяна Дзёмчына.

Паводле яе, цяпер рэцэптуру прадукту «мае права распрацоўваць вытворца». Прычым рэцэпт на этыкетку не выносіцца, там апісваецца толькі сыравінны склад, які, на меркаванне Таццяны Дзёмчынай, усё ж падобны да таго, што мусіць выкарыстоўвацца для вырабу традыцыйнай «Доктарскай». Хоць, не выключыла спецыяліст, некаторыя маніпуляцыі з рэцэптам магчымыя – з-за асаблівасцяў сыравінных запасаў, якія прадпрыемства жадае выкарыстоўваць больш рацыянальна.

Таццяна Дзёмчына растлумачыла, што араматычныя дабаўкі, якія палохаюць сучасных спажыўцоў, дапамагаюць «утрымліваць мясную сістэму фаршу». «Але ўсе гэтыя харчовыя дабаўкі, што існуюць у рэспубліцы і нанесеныя на этыкетку, сертыфікуюцца Міністэрствам аховы здароўя», – падкрэсліла яна.

«Доктарскую» пачалі вырабляць у 1936 г. У той час яна прызначалася для лячэбнага харчавання хворым пасля перанесенага працяглага галадання.

belsat.eu

Стужка навінаў