На дэманстрацыю супраць Кадафі выйшлі дзеці


Акцыя пратэсту адбылася ў Бэнгазі, другім з велічыні горадзе Лівіі, які стаў сталіцаю часовага ўраду.

На дэманстрацыю ўвечары 21 ліпеня выйшлі 80 дзяцей ва ўзросце ад 10 гадоў і старэйшыя. Яны неслі з сабою цацачную зброю, сцягі ды транспаранты «Свабодная Лівія» і «Кадафі, сыходзь!».

Праз ваенны канфлікт заняткі ў школах Бэнгазі спыніліся пяць месяцаў таму. У лютым 2011-га ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 г. пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сілаў НАТО.

belsat.eu

Стужка навінаў