40 мігрантаў задыхнуліся ў грузавым адсеку карабля


Італьянскі флот ладзіць чарговую ратаўнічую аперацыю: з перагружанага карабля з мігрантамі прынялі больш за 300 асобаў. У грузавым адсеку знайшлі яшчэ 40 целаў –  гэтыя людзі задыхнуліся падчас спробы перасекчы Міжземнае мора.

Капітан італьянскага Масіма Тоццы судна паведаміў, што ўзяў на борт больш за тры сотні асобаў, у тым ліку жанчын і дзяцей. Ягоная каманда знайшла целы загінулых у труме, дзе, падобна, яны і задыхнуліся: грузавы адсек быў запоўнены вадою, палівам і чалавечымі экскрэментамі.

На гэтым тыдні на Міжземным моры ўратавалі каля 2 тысячаў нелегальных мігрантаў-уцекачоў з Афрыкі. Ад пачатку 2015 году праз Міжземнае мора ў Еўропу трапілі каля 250 тысячаў мігрантаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары