4 жанчыны, 10 мужчын, адзін «дармаед» і незарэгістраваны кот


ЦВК удакладніў колькасць ахвочых стаць прэзідэнтам Беларусі. Сёння ў Цэнтрвыбаркам падалі дакументы на рэгістрацыю 14 ініцыятыўных групаў. 

Ахвочыя стаць прэзідэнтам:

  • Віктар Цярэшчанка
  • Тамара Бірукова
  • Сяргей Заблоцкі
  • Ірына Першына
  • Жанна Раманоўская
  • Мікола Статкевіч
  • Анатоль Лябедзька
  • Таццяна Караткевіч
  • Андрэй Канавец
  • Сяргей Калякін
  • Сяргей Гайдукевіч
  • Аляксандр Лукашэнка
  • Мікалай Улаховіч
  • Аляксандр Юдаеў, паведамляе ЦВК Беларусі.

Тры ініцыятыўныя групы ЦВК зарэгістраваў.

Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта не трапіў у будынак ЦВК. «Кандыдат-дармаед» Юрый Шульган прыйшоў на рэгістрацыю ў нецвярозым стане. Як паведамілі БелаПАН у менскім УУС Маскоўскага раёну, на Шульгана і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы складзеныя пратаколы па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 17.3 (з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане апянення).

Не ўдалося атрымаць рэгістрацыю і кату Барсіку, з якім у ЦВК прыйшоў яго гаспадар Васіль Сямашка.

«У палітыцы з 2010 года. У свой час падпісваў мемарандум з кандыдатам на прэзідэнцтва Уладзімірам Някляевым. Але паколькі Някляеў не выканаў ні аднаго пункту пагаднення, кот вырашыў ісці ў палітыку, каб самаму нешта змяніць», – паіранізаваў Сямашка, распавядаючы пра палітычныя перспектывы свайго пухнатага сябра.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў