4 лістапада пачынаецца адбор на Еўрабачанне


Стартуе нацыянальны адборачны тур на конкурс «Еўрабачанне-2017», які пройдзе ў Кіеве.

Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» 3 лістапада на пасяджэнні адобрылі чальцы сталага арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы да «Еўрабачання».

«Белапан» падае, што палажэнне размесцяць на афіцыйным старонцы Белтэлерадыёкампаніі 4 лістапада. Гэтая дата лічыцца стартам для прыёму заявак на ўдзел у адборы.

Традыцыйна афіцыйны прадстаўнік Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору праз галасаванне тэлегледачоў і прафесійнага журы паводле класічнай формулы 50×50. Фіналістаў, у сваю чаргу, вызначыць прафесійнае журы падчас адкрытага праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў адбору.

Міжнародны конкурс «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў траўні ў Кіеве. Паўфіналы адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал прызначаны на 13 траўня.

ДД

Стужка навінаў