4 гады турмы пагражае хлопцу за крадзеж 2 рублёў у школьніка


19-гадовы беспрацоўны адабраў у школьніка 2 рублі ў Мачулішчах. Маладзёна затрымалі, супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня. У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што яе 13-гадовага сына абрабавалі. Невядомы забраў у хлопчыка грошы.

Хлопцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu паводле uvd-mo.gov.by

Стужка навінаў