4 чалавекі пацярпелі пасля выбуху ацэтону на заводзе пад Менскам


Раніцай 22 траўня на прадпрыемстве па вытворчасці бітуму ў Каралёў Стане адбыўся выбух 60-тоннай бочкі з ацэтонам. У выніку здарэння пацярпелі чатыры чалавекі. Дзве асобы ў цяжкім стане знаходзяцца ў рэанімацыі.

Ратаўнікам спатрэбілася гадзіна на тое, каб ліквідаваць пажар. Прэсавая служба МНС падае, што пацярпелыя асобы дастаўленыя ў шпіталі.

«На заводзе адбыўся магутны выбух бочкі 60 тон з ацэтонам, працуюць усе бліжэйшыя пажарныя разлікі, вялізная плошча пажару знішчыла практычна ўсю плошчу заводу і вытворчых памяшканняў», – цытуе TUT.BY мужчыну, які працуе непадалёку.

Выбух адбыўся ў будынку па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2400 кв. м. Фота – прэсавая служба МНС

Навукова-вытворчае таварыства «Алкід» працуе з 1992-га года. Тут выпускаюць бітумна-палімерныя эмульсіі і масцікі.

ДД

Стужка навінаў