Хатнім арыштантам надзелі GPS-бранзалеткі


Пакуль вязні ходзяць з імі толькі ў Менскім раёне.

Бранзалеткі з GPS-сістэмаю сталі выкарыстоўваць для вызваленых пад заклад і для хатняга арышту щ якасці эксперыменту. Яго праводзіць Дэпартамент выканання пакарання і ўпраўленне наглядна-выканаўчай дзейнасці Міністэрства ўнутраных справаў.

Пра гэта агенцтву “Интерфакс-Запад” паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук. “Праводзіцца эксперымент, у якасці палігону абраны Менскі раён”, – удакладніў ён.

Летась электронныя бранзалеткі для асуджаных сталі выкарыстоўваць у Расеі. Гэткі спосаб нагляду за хатнімі вязнямі найбольш шырока ўжываюць у Вялікай Брытаніі, ЗША, Ізраілі.

belsat.eu

Стужка навінаў