На акцыі “Стоп бензін” забралі правы і ключ ад аўта


Падчас акцыі “Стоп бензін” супраць 3-адсткавага павышэння цэнаў на паліва ў Менску затрымалі чатырох чалавек.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, іх даставілі ў Цэнтральны РАУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Імёны затрыманых: Ігар Бялоў, Дзмітрый Грынкевіч, Юлія Лабацэвіч і Яўген Сайчук.

Дзмітрый Грынкевіч распавёў, што яго спачатку спынілі ды адабралі правы, загадаўшы ехаць да плошчы Перамогі. Там невядомыя ў цывільным адабралі ў яго ключ і давезлі яго на машыне да скверу Янкі Купалы. Менавіта адтуль затрыманых і дастаўлялі ў Цэнтральны РАУС.

belsat.eu

Стужка навінаў