Міністр спорту і турызму: Трэба скасаваць візы для грамадзянаў ЕЗ


Алег Качан назваў візавы рэжым галоўнаю перашкодаю для развіцця турызму ў Беларусі.

Такую заяву ён зрабіў на паседжанні калегіі Дэпартаменту турызму Міністэрства спорту і турызму, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Міністэрства спорту і турызму накіравала на разгляд Савету Міністраў прапановы для спрашчэння візавага рэжыму для замежных турыстаў. Сярод іх ёсць варыянт поўнага скасавання консульскіх збораў, іх зніжэння, а таксама скасавання тарыфу за тэрміновасць. Калі прапановы зацвердзіць урад, іх накіруюць на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

Паводле міністра спорту і турызму Алега Качана, стаць папулярнай для наведнікаў Беларусі замінае таксама адсутнасць сучаснай інфраструктуры і нястача інфармацыі пра магчымасці адпачынку ў нашай краіне.

Паводле чыноўніка, трэба больш актыўна прыцягваць турыстаў з краінаў далёкага замежжа (у якасці прыкладу ён прывёў Іран і Сірыю), а таксама суседніх дзяржаваў. «Нам трэба ім паказаць, што наша краіна даступная, што калі ты не бандыт, дык можаш прыязджаць у краіну і адпачываць», – падсумаваў Алег Качан.

belsat.eu

Стужка навінаў