Юрый Глушакоў не будзе балатавацца на прэзідэнта


Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Беларускай партыі “Зялёныя” Юрый Глушакоў у інтэрв’ю “Белсату” распавёў, чаму ён спыніў свой удзел у выбарчай кампаніі.

“Галоўная прычына ў тым, што нашай партыі не ўдалося сабраць патрэбную колькасць подпісаў”, – зазначыў лідар “Зялёных”. Аднак, паводле Юрыя Глушакова, гэта не адзіная прычына.

“Гэтая выбарчая кампанія праходзіць у надзвычай складаных умовах, – патлумачыў палітык, – але не буду казаць, што гэтыя ўмовы цалкам створаныя існым рэжымам”. Юрый Глушакоў адзначае, што шматлікія апазіцыйныя прэтэндэнты не змаглі дамовіцца аб магчымасці выхаду на адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, і называе гэта таксама адною з прычынаў спынення сваёй кампаніі.

На думку Глушакова, беларуская дэмакратычная апазіцыя цяпер знаходзіцца “ў найгоршым становішчы за апошнія гады”. На думку палітыка, галоўная праблема – адсутнасць адзінага кандыдата. “Сёння мы маем сем прэтэндэнтаў, і застаецца толькі спадзявацца на цуд, калі яны здолеюць прыйсці да паразумення паміж сабою”, – падкрэсліў Юрый Глушакоў.

belsat.eu

Стужка навінаў