Судзяць удзельнікаў “маўклівай акцыі”


У райсудах Менску разглядаюцца адміністратыўныя справы затрыманых у “маўклівую сераду” 20 ліпеня. Сярод арыштаваных – працаўніца “Белсату” Аляксандра Клімовіч. Суддзя Валер Есьман вынес рашэнне пакараць яе 11 соднямі адміністрацыйнага арышту.

У судзе Менскага раёну г. Заслаўя (які зараз знаходзіцца па вул. Маякоўскага, 119) будуць разглядацца адміністратыўныя справы супраць чатырох чалавек, затрыманых учора ў Заслаўі. На Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і яшчэ аднаго іхнага сябра склалі пратаколы паводле артыкулу 23.4 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі – паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У судзе Ленінскага раёну Менску будуць разглядацца адміністратыўныя справы супраць затрыманых ужо пасля акцыі маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клуб “6А”. Сярод іх – Даніла Цеплякоў-Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбянец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыл. Усяго затрымалі больш за 10 чалавек.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць разглядацца адміністратыўныя справы супраць затрыманых учора падчас акцыі, якіх даставілі ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Пакуль у суд прывезлі 13 чалавек. Усіх абвінавачваюць паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пікетавання). Сведкі цвердзяць, што абвінавачаныя заміналі праходзіць грамадзянам па вуліцы.

Праваабаронцам ужо вядомыя рашэнні ў справах некаторых затрыманых:

Бандарэнка Вольга – 10 содняў (суддзя Свістунова)

Ліхавід Алена – 10 содняў (суддзя Вайцюховіч)

Шапавалаў Павел – 12 содняў (суддзя Шайко)

Іванюк Яўген – 12 содняў (суддзя Шайко)

Белус Дар’я (суддзя Шабуня Віктар)

Аніскевіч Сяргей – 10 содняў (суддзя Шабуня Віктар)

Буянаў Дзмітрый (суддзя Вайцюховіч)

Комар Д. Л. (суддзя Бычко)

Хіневіч Сяргей – 10 содняў (суддзя Есьман Валер)

Хіневіч Вольга (суддзя Вайцюховіч)

Хіневіч Уладзімір – 10 содняў (суддзя Есьман Валер)

Клімовіч Аляксандра – 11 содняў (суддзя Есьман Валер)

Руская Вольга – 11 содняў (суддзя Свістунова, сведкі – прапаршчык ПМСП Лапацін Аляксандр, стар. сярж. ПМСП Падгубай Андрэй)

belsat.eu

Стужка навінаў