Турцыя хоча легалізаваць секс з непаўналетнімі. Стамбул пратэстуе


[/vc_column_text][vc_column_text]19 лістапада ў Стамбуле ды іншых турэцкіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць законапраекту (прыняты турэцкім парламентам у першым чытанні), які адмяняе пакаранне для мужчынаў за секс з непаўналетнімі дзяўчынкамі (да 18 гадоў) у выпадку рэгістрацыі шлюбу.

На вуліцы гораду выйшлі як мінімум 3 тысячы чалавек, паведамляе агенцтва AFP.

Паводле праціўнікі закону, гэта легалізацыя згвалтавання непаўналетніх.

Законапраект ініцыяваў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. Урад настойвае на тым, што заканадаўчая навела дазволіць вырашыць праблемы, звязаныя з распаўсюджанай у Турцыі традыцыяй шлюбаў з непаўналетнімі.

Калі закон будзе прыняты, з турмаў змогуць выйсці мужчыны, якія адбываюць тэрміны за сексуальныя адносіны з непаўналетнімі, паведамляе bbc.com.

У Турцыі, асабліва ў сельскай мясцовасці, папулярныя раннія шлюбы.

ЮВ, belsat.eu, паводле AFP, bbc.com

Стужка навінаў