Хаджыча будуць судзіць у Гаазе


Сербскі суд ваенных злачынстваў вырашыў перадаць былога лідара сербскай супольнасці ў Харватыі для працэсу ў Гаагскі трыбунал. Горана Хаджыча падазраюць у здзяйсненні ваенных злачынстваў. Ад правасуддзя ён хаваўся сем гадоў.

“Вядома, мы хацелі б, каб гэты арышт адбыўся раней, гэта было ў інтарэсах правасуддзя, – гаворыць прэзідэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч (Ivo Josipovic). – І цяпер вельмі важна, каб Хаджыч адказаў перад міжнародным судом падчас справядлівага судовага разбіральніцтва. Я думаю, што сваякі ахвяраў будуць задаволеныя. У любым выпадку, гэта ўнёсак у паляпшэнне стасункаў паміж краінамі ў рэгіёне. Я думаю, што гэта добра для Сербіі – прайсці праз пэўнае ачышчэнне што да падзеяў мінулай вайны”.

52-гадовы Горан Хаджыч быў галоўнаю фігураю ў сепаратысцкай Сербскай Краіне на тэрыторыі Харватыі. Пасля арышту генерала Раткі Младыча ён заставаўся апошнім падазраваным у ваенных злачынствах падчас вайны на Балканах. На актыўным пошуку Хаджыча настойваў Еўразвяз. Ягоны арышт называўся еўрапейскімі палітыкамі адной з умоваю для прагрэсу на шляху Сербіі ў Еўрапейскі Звяз.

belsat.eu
https://youtu.be/oKGOPfhbSlQ

Глядзі таксама
Каментары