Збігнеў Рамашэўскі. "Салідарныя з палітвязнямі"


Збігнеў Рамашэўскі, віцэ-спікер Сенату Польшчы: “Становішча ў Беларусі – і эканамічнае, і сацыяльнае, і палітычнае – надзвычай крытычнае. Беларусь цяпер – у глыбокім крызісе. На маю думку, тое, што адбываецца ў Беларусі, – гэта канвульсіі сістэмы. Сістэмы, якая не здолела ўтрымаць пад кантролем эканомікі, не здолела стварыць для сваіх грамадзянаў, асабліва для маладых людзей, ані месцаў працы, ані перспектываў для кар’еры ў жыцці. Мы спачуваем вам, і, улічваючы наша досвед, мяркуем, што гэтак выглядае канец любой таталітарнай сістэмы. І я думаю, што ў Беларусі будзе тое ж”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлеканалу “Белсат” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы эфіру і раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Стужка навінаў