У жніўні справа аб тэракце можа трапіць у суд


Рыгор Васілевіч заявіў, што злачынца маглі знайсці яшчэ ў 2009-м, калі б ён прайшоў дактыласкапію. Пры гэтым ён заўважыў, што псіхалагічны фон для адмовы ад працэдуры стварылі ў тым ліку журналісты.

Абвінавачаныя ў тэракце, які адбыўся 11 красавіка ў менскім метро, пачалі знаёміцца з крымінальнаю справаю на мінулым тыдні. Пра гэта генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў 20 ліпеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску.

«14 ліпеня яны прыступілі да азнаямлення з крымінальнаю справаю. Цягам месяца яны маюць права знаёміцца. Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, калі справа можа пайсці ў суд», – цытуе Васілевіча агенцтва «Интерфакс-Запад».



20 ліпеня ён упершыню афіцыйна назваў абвінавачаных. «Вы шмат разоў называлі гэтыя прозвішчы, – звярнуўся ён да журналістаў. – Гэта сакрэт палішынеля. Вы хочаце, каб я іх назваў. Канавалаў і Кавалёў».

У выніку выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 г. загінулі 15 чалавек, больш як 160 пацярпелі. Двум грамадзянам Беларусі выставілі абвінавачанне ў тэрарызму.

belsat.eu

Стужка навінаў