Хатні... дзік!


Вясковая сям’я ў Харватыі дала прытулак маленькаму дзіку. Міку цяпер сем з паловаю месяцаў, важыць ён амаль пяцьдзесят кілаграмаў.

“Калі Міку было яшчэ пятнаццаць дзён, я забраў яго ад бацькоў, бо маці задушыла сваіх трох маленькіх дзікоў, мне ж прынамсі ўдалося выратаваць Міку. Першыя два месяцы ён спаў у нашым доме”, – гаворыць рыбак Андрэй Мандыч (Andrej Mandić), што прытуліў дзіка.

Міка хутка прызвычаіўся да новай “сям’і” ды цяпер часта гуляецца з дзецьмі, а таксама з сабакамі ды іншымі хатнімі жывёлінамі. “Ён бегае за мною паўсюль, нібы сабака”, – гаворыць Андрэй Мандыч.

Рыбак гаворыць, што маленькага дзіка яны распесцілі – Міка ўвесь час выпрошвае ежу, найбольш любіць садавіну ды свежую рыбу. Калі Міка стане дарослым, то яго вага можа дасягнуць нават 200 кг. Хоць Міка і жыве на двары разам з сабакамі, у глыбіні сваёй істоты ён застаецца дзіком: любіць асвяжальныя ванны ў лужынах ды рыць зямлю пад дрэвамі.

Міка становіцца ўсё больш вядомым у сваім рэгіёне, Андрэю Мандычу прапаноўвалі нават прадаць дзіка за 1 500 еўраў. Пакупнікі хацелі навучыць Міку шукаць труфелі, якімі багатая гэтая зямля, аднак гаспадар не пагадзіўся – “хатні дзік” стаўся ўлюбёнцам усёй сям’і.

belsat.eu

Стужка навінаў