Рыхард Фальбр. "Салідарныя з палітвязнямі"


Рыхард Фальбр, дэпутат Еўрапарламенту (Чэхія): “Палітычны апанент – гэта не вораг. Ён мае права выказваць свае думкі, ды ён мае права збіраць думкі, меркаванні людзей, падобныя да ягоных. Я хацеў бы выказаць сваю шчырую салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі. Я – дасведчаны прафсаюзны лідар і мяркую, што салідарнасць – гэта тое, што патрэбна і арганізацыям, і тым людзям, якія застаюцца ў небяспецы. Удачы вам! І я спадзяюся, што пасля гэтай кампаніі Лукашэнка будзе вымушаны падпісаць амністыю для ўсіх палітычных зняволеных. Бо гэта ганьба, калі такое адбываецца ў Еўропе”.

У межах спецыяльнай акцыі тэлеканалу “Белсат” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы эфіру і раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

Больш відэа – тут.

belsat.eu

Стужка навінаў