Мікалай Лазавік: Тэрытарыяльныя камісіі не лічаць подпісаў пры здачы – і правільна!


Сакратар Цэнтрвыбаркаму кажа, што камісіі збіваюцца і не могуць устанавіць дакладную лічбу.

Кіраўнікі шэрагу тэрытарыяльных камісіяў, дзе сёння завяршаецца прыём подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва, адмаўляюцца лічыць сабраныя подпісы. Яны абмяжоўваюцца падлікам аркушаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба БХД.

Па тлумачэнні ў ЦВК звярнуўся кіраўнік перадвыбарнага штабу Віталя Рымашэўскага Павал Севярынец. “Камісіі подпісы пры здачы не лічаць – і правільна робяць!” – адказаў яму Мікалай Лазавік. Паводле намесніка старшыні ЦВК, падчас падліку тысяч і тысяч подпісаў чальцы камісіяў збіваюцца.

“Такая сістэма падліку – прамая падрыхтоўка фальсіфікацыяў”, – упэўнены Павал Севярынец. БХД плануе звярнуцца ў Генеральную пракуратуру па факце грубага парушэння закону ў працы канкрэтных выбарчых камісіяў.

belsat.eu

Стужка навінаў