БХД просіць Польшчу не выдаваць Беларусі Андрэя Жукаўца


https://youtu.be/StzE7EU40Ok
Сустаршыня аргкамітэту стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі сабраў у Менску прэс-канферэнцыю, каб пры дапамозе журналістаў звярнуцца да польскіх уладаў з просьбаю прызнаць прадпрымальніка Андрэя Жукаўца палітычным уцекачом і адмовіцца ад ягонай экстрадыцыі ў Беларусь.

Паводле Рымашэўскага, «у беларускіх турмах не працуюць нормы міжнароднага права, людзей трымаюць у нечалавечых умовах, а судовую сістэму нельга назваць празрыстай і справядлівай». У гэтых умовах выдаваць «чалавека, які відавочна быў звязаны з палітыкаю, падтрымліваў палітычныя партыі, – гэта значыць супярэчыць таму, што заяўляў спадар Сікорскі [міністр замежных справаў Польшчы]», мяркуе сустаршыня аргкамітэту БХД.

Беларускага бізнесоўца Андрэя Жукаўца маюць экстрадаваць на падставе дакументаў, пададзеных беларускімі праваахоўнымі органамі. Такое рашэнне прыняў яшчэ ў красавіку акруговы суд Беластоку (Польшча).

На пачатку лютага сёлета Жукавец, які прыехаў у Польшчу ў 1999 г., быў арыштаваны ў Беластоку паводле запыту «Інтэрполу». У Беларусі яго падазраюць у невяртанні крэдыту памерам больш як 700 тыс. долараў ЗША, узятага для арганізацыі светлавой рэкламы ў Менску ды іншых гарадах краіны.

Жукавец, у сваю чаргу, лічыць заведзеную на яго крымінальную справу палітычнаю з-за свайго ўдзелу ў вулічных акцыях апазіцыі ды аказання ёй матэрыяльнай дапамогі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары