Румынія: Невядомыя скралі 64 боегалоўкі ад ракетаў


Улады краіны расследуюць крадзеж з цягніка ў Румыніі, што перавозіў зброю ў Балгарыю.

Агулам з таварнага цягніка скралі 64 боегалоўкі. Аднак прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Румыніі падкрэслівае, што самыя па сабе гэтыя кампаненты не нясуць небяспекі.

«Гэта былі не боепрыпасы, як падалі некаторыя медыі. Як ўжо казалі мае калегі, гаворка ідзе толькі пра асобныя кампаненты зброі, якія немагчыма выкарыстаць асобна. Расследаванне выпадку будзе праводзіцца вайсковым судом у Бухарэсце, учора была створаная адмысловая камісія для аналізу акалічнасцяў гэтай справы», – заявіў Фларын Хула, прадстаўнік румынскай паліцыі.

У суботу чыгуначнікі заўважылі, што з шэрагу вагонаў са зброяй сарваныя пломбы, некаторыя дзверы былі адчыненыя. Прапажу заўважылі непадалёк гораду Джурджу, каля мяжы з Балгарыяй. У цягніку былі элементы для ракетаў «паветра-зямля» вытворчасці румынскай кампаніі «Tohan Zarnesti».

belsat.eu

Стужка навінаў