Кватэры не падаражаюць?


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва абяцае стрымліваць кошты на жыллё да канца года.

Але міністэрства можа ўплываць толькі на тое будаўніцтва, якое ажыццяўляецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў – гэтак званае сацыяльнае жыллё. Кошт квадратнага метра ў сталіцы на такія кватэры цяпер складае 700–800 долараў. У той час як камерцыйныя забудоўні выстаўляюць цану ад 1,3 тыс. долараў. Чыноўнікі прызнаюць, што кошты будуць абавязковы расці. Паводле начальніка кіраўніцтва жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандра Гарваля, прытрымаць гэты кошт можна толькі да канца года. “Мы настойваем, каб забудоўнікі абгрунтоўвалі павышэнне, бо не можа быць проста пераліку паводле новага курсу долара. У Беларусі разлікі вядуцца ў рублях, а не ў доларах”, – нагадвае чыноўнік.

Забудоўнікі, у сваю чаргу, звяртаюць увагу на тое, што разам з курсам долара моцна павялічыліся выдаткі на матэрыялы. “Арэнда літоўскай тэхнікі, набыццё польскіх будматэрыялаў, – пералічвае камерцыйны дырэктар агенцыі нерухомасці “Універсальныя юрыдычныя паслугі” Арцём Вайніловіч. – Усе гэтыя разлікі кампаніі вядуць у замежнай валюце. Улады абяцаюць не павышаць коштаў, але тады яны мусяць даць адказ, чым будуць прыкрываць страты будаўнічых кампаніяў. Наколькі нам вядома, з бюджэтнымі сродкамі таксама цяпер праблемы. Інакш не скарачаліся б так масава праграмы будаўніцтва сацыяльнага жылля”.

На меркаванне эксперта, штучнае стрымліванне коштаў можа прывесці да замаруджвання працаў у будаўнічай сферы.

belsat.eu

Стужка навінаў